9 чэрвеня суд разгледзіць скаргу Партыі БНФ аб высяленні з офісу

БНФ падпісала пагадненне аб арэндзе офіса ў цэнтры Мінска да канца 2010 года. Гэта адбылося пасля таго, як ЖРЭА дало гарантыйны ліст, што будзе заключанае новае пагадненне аб арэндзе тэрмінам на тры гады з 2011 года, паведамляе прэс-служба БНФ.
 
Тым не менш камунальнікі настойваюць на высяленні партыі з сядзібы на праспекце Машэрава,8. Падстава — БНФ нібыта кепска плаціла за арэнду.

У выпадку, калі рашэнні суда будуць прынятыя не на карысць БНФ, партыйцы гатовыя адстойваць офіс. Яны гатовыя нават да таго, што ўлады могуць скарыстацца сілавым варыянтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі