Абнародаваныя этыкеткі небяспечных чэшскіх алкагольных напояў (фота)
Еўракамісія працягвае расследаванне атручванняў метанолам у Чэхіі.
Краінам-чальцам ЕС і Еўракамісіі яшчэ раз пацвердзілі, што няма ніякіх доказаў таго, што небяспечныя напоі былі вывезеныя з гэтай краіны.
Нагадаем, што ад атручвання метанолам у Чэхіі памерлі 19 чалавек, яшчэ 36 — знаходзяцца ў лякарнях. Загад пра забарону на гандаль напоямі з утрыманнем больш за 20% алкаголю дзейнічае па ўсёй краіне, аднак не закранае экспарт у іншыя краіны.
Як інфармуе партал DELFI, пакуль што чэшскія службоўцы не высветлілі, дзе былі выраблены небяспечныя алкагольныя напоі.
У Беларусі з чэшскіх моцных напояў прадаецца хіба што "Бехераўка", але яна ў спіс небяспечных не трапіла.