Ад 1 кастрычніка валюту ў абменніках будуць прадаваць толькі па пашпарце
Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.
Па яе словах, якія перадае БЕЛТА, праграмнае забеспячэнне для гэтага практычна гатова, але яго яшчэ трэба тэставаць.
Пры гэтым Ермакова адзначыла, што адзіную сістэму ўліку ўвядуць ва ўсіх банках краіны. Але, па словах кіраўніцы Нацбанку, якія-небудзь абмежаванні па колькасці набыванай валюты ўводзіць не плануецца.