З 1 кастрычніка зноў падаражэе бензін?

Пра гэта паведамляе сайт кампаніі "За аўто" са спасылкай на кампетэнтныя крыніцы. Ад пачатку года гэта будзе ўжо восьмае падаражэнне аўтамабільнага паліва.

Арцём Шаркоў, кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай арганізацыя “За аўто”: "Што датычыцца падвышэння – хутчэй за ўсё яно адбудзецца, таму што мы атрымалі такую інфармацыю ад супрацоўніцы канцэрна. А што датычыцца акцыі, то гэта залежыць ад жадання саміх аўтааматараў, бо мы напрамую не з’яўляемся арганізатарамі гэтых акцыяў".


У канцэрне "Белнафтахім" карэспандэнту Еўрарадыё гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

"У меня пакуль такой інфармацыі няма, што падаражае з першага кастрычніка. Мы заўсёды размяшчаем такую інфармацыю на сваім сайце. Як толькі нешта стане вядома, мы напішам", — заявіла прэс-сакратар "Белнафтахіму" Марына Касцючэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі