Ад панядзелка Азаранка ўжо не будзе першай ракеткай свету
На першым радку рэйтынга Жаночай тэніснай асацыяцыі яе зменіць расіянка Марыя Шарапава.
Шарапава забяспечыла сабе першае месца, дзякуючы выхаду ў фінал адкрытага чэмпіянату Францыі. А Азаранка выбыла з "Ралан Гарос" ужо ў 1/8 фінала. Беларуска ачольвала рэйтынг 19 тыдняў запар — ад 30 студзеня, нагадвае БелаПАН.
Адзначым, што Вікторыя Азаранка з Францыі прыехала на радзіму і цяпер адпачывае ў Мінску.
Фота — daylife.com