Адбылося ўрачыстае адкрыццё "Мінск-Арэны"
Акрамя афіцыйнай цырымоніі, у якой паўдзельнічаў кіраўнік дзяржавы, а таксама шоў-праграмы, амаль поўныя трыбуны сталі сведкамі матчу зорак Кантынентальнай хаке
У цырымоніі адкрыцця арэны прынялі ўдзел знакамітыя ў мінулым хакеісты Уэйн Грэцкі, Марк Мэсье, Вячаслаў Фецісаў і Ўладзіслаў Трацяк. Сярод прысутных былі члены беларускага ўраду, прадстаўнікі НХЛ, КХЛ і Міжнароднай федэрацыі хакею. Хэдлайнерамі шоў-праграмы сталі ўдзельнікі "Ледніковага перыяду" Ганна Семяновіч і Вадзім Калганаў.
А ў матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі каманда Яраміра Ягра атрымала перамогу над камандай Аляксея Яшына — 11:8 (4:1, 3:5, 4:2).
БелаПАН нагадвае, што ў матчы прымалі ўдзел трое мінскіх дынамаўцаў — варатар Андрэй Мезін (за каманду Яшына, выйшаў на пляцоўку на 32-й хвіліне пры ліку 6:2), нападаючыя Віле Пелтанен і Джэф Плат (за каманду Ягра). Пелтанен закінуў шайбу і зрабіў дзве галявых перадачы.