Адкрыты рахунак для дапамогі сем’ям ахвяраў авіякатастрофы 20 кастрычніка
Тады на верталёце “Еўракоптэр” блізу беларуска-літоўскай мяжы разбіліся двое пілотаў і здымачная група тэлекампаніі “Саюз”.
Загінулі: камандзір экіпажу Скварцоў Ігар Мікалаевіч, другі пілот Пякарскі Андрэй Аляксандравіч і сябры здымачнай групы ТРА “Саюз” Шатырнік Юлія Мікалаеўна, Прачкаўскі Віталь Русланавіч, Шамалаў Сяргей Міхайлавіч.
Сродкі ў беларускіх рублях можна пералічыць на рахунак № 3642901555024, у расійскіх рублях на рахунак № 3642901555053 у спецыялізаваным упраўленні Нацбанка ў Мінску, код 024. Рахунак адкрыў Дзяржаўны памежны камітэт.