Адразу 30 беларускіх інтэрнэт-крам закрылі на адзін дзень
Гэтыя крамы ўваходзілі ў каталог сайта Onliner.by і спецыялізаваліся на продажы ноўтбукаў.
Прычынай адключэння крамаў стала тое, што яны парушылі правіла адпаведнасці заяўленаму асартыменту. Спецыялісты аддзелу водгукаў Onliner.by правялі сёння рэйд па выяўленні парушальнікаў, у выніку чаго і прынялі рашэнне пакараць іх адключэннем на адзін дзень.