Адвакат паспрабуе даведацца, ці атрымаў Кавалёў копію прысуду
Станіслаў Абразей 7 снежня паспрабуе сустрэцца са сваім падабаронным у следчым ізалятары КДБ.
Адвакат хоча даведацца, ці атрымаў Кавалёў на рукі копію прысуду Вярхоўнага суда. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на маці асуджанага.
Нагадаем, што 6 снежня з Уладзіславам Кавалёвым сустрэлася яго сястра Таццяна. Спатканне працягвалася 10 хвілінаў і праходзіла пад наглядам канвою.