Адвакат Уладзімір Толсцік падаў у суд на Мінюст
Ён мае намер абскардзіць рашэнне кваліфікацыйнай камісіі міністэрства пра пазбаўленне яго адвакацкай ліцэнзіі.
Нагадаем, камісія прыняла такое рашэнне без прысутнасці пакаранага адваката. Фармальная прычына для адклікання ліцэнзіі - Толсцік нібы адмовіўся ад абароны незалежнай журналісткі Ірыны Халіп, якая абвінавачваецца па справе пра "масавыя беспарадкі".
У судзе Маскоўскага раёна Мінска, куды адвакат накіраваў скаргу, ён збіраецца даказаць, што ніякай адмовы ад абароны не было. Падабаронная сама напісала заяву пра скасаванне дамовы. Іншая справа, якія акалічнасці вымусілі яе гэта зрабіць. Аднак гэта - прадмет ужо для іншага судовага разгляду.