АГП правядзе сёння інфармацыйную акцыю
Улады не далі ніводнага дазволу на правядзенне 91 пікета. Яны мусілі адбыцца па ўсёй Беларусі.
Нагадаем, слоган акцый: "Скралі выбары, каб прадаць краіну".
Вось што распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна:
"На жаль, так мы і не атрымалі ніводнага дазволу на пікеты, што і не дзіўна... [19 снежня] будзе інфармаванне насельніцтва праз раскідванне інфармацыйных матэрыялаў па паштовых скрынях і партыя правядзе акцыю "з рук у рукі" раздачы матэрыялаў".
Папярэдні раз АГП масава падавала заяўкі на пікеты ў траўні. Тады на 115 заявак былі атрыманыя 115 адмоваў.
Нагадаем, на 19 снежня прыпадаюць другія ўгодкі разгону масавай апазіцыйнай акцыі ў Мінску і шматлікіх затрыманняў яе ўдзельнікаў.
Фота — bymedia.net