Алесь Пушкін зладзіў перформанс да Дня Волі (відэа)
Мастацкую акцыю ён правёў 24 сакавіка на цэнтральнай плошчы мястэчка Бобр на Міншчыне.
Пад бел-чырвона-белым сцягам мастак маляваў карціну, прысвечаную 95-м угодкам абвяшчэння БНР.
Нагадаем, што нярэдка перад Днём Волі Пушкіна затрымлівалі міліцыянты па надуманых абвінавачаннях. гэтым разам, аднак, перашкодаў не было.