Аляксандр Рар: Канфлікт узнік на пустым месцы

На думку Аляксандра Рара, кіраўніка цэнтра імя Бертольда Бейтэ Нямецкага савета знешней палітыкі, ніякіх падставаў для канфлікту, акрамя рознага падыходу да дэмакратычных каштоўнасцяў, не было. Пры чым, такое здараецца не ўпершыню і амбасадары хутка вернуцца ў Мінск.

Аляксандр Рар: “Я думаю, што нічога асаблівага ў развіцці канфлікту не будзе. Еўрапейцы вытрымаюць паўзу ва ўзаемаадносінах з Беларуссю і калі Беларусь не пойдзе на нейкія канкрэтныя і неканструктыўныя крокі са свайго боку, то праз месяц альбо праз некалькіх тыдняў амбасадары вернуцца ў Беларусь”.

У тым, каб далей распальваць дыпламатычны канфлікт, Еўрасаюз не зацікаўлены. Сітуацыя, калі амбасадары не вяртаюцца ў Мінск, падштуршне Беларусь у абдымкі да Расіі, лічыць эксперт. А гэтага ў Еўропе вельмі не хочуць.

Падрабязнасці размовы Еўрарадыё з Аляксандрам Рарам і іншымі замежнымі экспертамі чытайце пазней на нашым сайце.

Беларусь — ЕС. Хроніка дыпламатычнай вайны. Год 2012

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі