Аляксей Янукевіч: Для ўвядзення надзвычайнага становішча падставаў няма

Партыя БНФ запатрабавала ад уладаў неадкладнага і аб’ектыўнага расследвання абставінаў трагедыі ў сталічным метро. Партыя БНФ заклікае праваахоўныя органы засцерагчыся ад выкарыстання гэтага інцындэнту ў якасці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсіяў.

"Магчыма, у гэтым магла б быць зацікаўленая крамлёўская ўлада, — выказвае меркаванне старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Каб такім чынам застрашваць Лукашэнку: "Рабі тое, у адваротным выпадку тут будзе дэстабілізацыя"...

Янукевіч пагаджаецца з думкамі наконт таго, што цяпер нейкі час людзей не будзе так турбаваць адсутнасць валюты ці цукру. "Але ці настроі людзей падаваліся настолькі страшнымі, каб можна было інспіраваць такія дзеянні?", — задаецца пытаннем палітык.

Янукевіч таксама не бачыць прычынаў, якія прымусілі б улады ўвесці ў краіне надзвычайнае становішча, пра што ўжо ідуць абмеркаванні ў сацыяльных сетках.

Таксама палітык паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё, што Партыя БНФ распачынае збор сродкаў для дапамогі пацярпелым падчас выбуху ў мінскім метро.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі