Анархіста Мікалая Дзядка, магчыма, этапавалі з Магілёўскай калоніі
Грашовы перавод ад праваабаронцы Крысціны Шацікавай, адрасаваны гэтаму вязню, вярнуўся назад.
У квітанцыі, паводле праваабаронцы, пазначана, што грошы вернутыя ў сувязі з адсутнасцю атрымальніка. Што гэта значыць, Шацікава не ведае і мяркуе, што Дзядка маглі перавесці ў іншае месца, паведамляе Радыё Свабода.
Мікалаю Дзядку далі 4,5 года ўзмоцненага рэжыму паводле справы аб нападзе на амбасаду Расіі. Ён прызнаны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязнем.