Анатолю Лябедзьку дазволілі вылецець з Масквы ў Вашынгтон

Гэта стала вядома ад расійскага палітыка Леаніда Гозмана. Менавіта Гозману Лябедзька распавёў і пра сваё затрыманне і пра дазвол на вылет у сталіцу ЗША.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Лябедзьку затрымалі па падазрэнні ў тым, што ён ляцеў з Масквы па несапраўдным пашпарце. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на беларускую міліцыю, у расійскіх праваахоўных органаў ёсць база такіх пашпартоў (згубленых, выкрадзеных) беларускіх грамадзян. Прычым гэта адзіная беларуская база, якой карыстаюцца расіяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі