Андрэй Дзмітрыеў заклікае Захад “не ўвязвацца ў гульню” з Лукашэнкам
Такую заяву кіраўнік выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева зрабіў на прэс-канферэнцыі ў Еўрапарламенце ў Брусэлі.
Спадар Дзмітрыеў пэўны, што ўмовай для перамоваў Міжнароднага валютнага фонду з беларускімі ўладамі павінна стаць вызваленне ўсіх палітвязняў. Толькі ў гэтым выпадку можна абмяркоўваць выдачу Беларусі крэдыту. Па словах палітыка, ніводзін міжнародны інстытут не павінен “увязвацца ў гульню з уладамі”, паведамляе БелаПАН.