Андрэй Скабелка: рашэнне аб выключэнні Касціцына было складаным

Нагадаем, што 2 лютага гулец чэлябінскага “Трактара”, які яшчэ год таму выступаў за НХЛ, быў выключаны са зборнай Беларусі за няяўку на вучэбна-трэніровачны збор. Уважлівай прычыны для адсутнасці гулец не меў. Яго заменіць форвард “Гомеля” Міхаіл Стэфановіч.

У інтэрв’ю Goals.by галоўны трэнер зборнай Андрэй Скабелка адзначыў, што ў яго не было канфлікту з Касціцыным. Пасля гульні “Трактара” супраць мінскага “Дынама” хакеіст застаўся дома ў Мінску і папрасіў у трэнера дадатковыя паўдні выходных. У іх была дамоўленасць, што ў пятніцу ўвечары гулец з’явіцца на зборы, але хакеіст гэтую дамоўленасць праігнараваў.

“Атрымалася так, што ўся каманда заязджае за зборы, а аднаго гульца няма”, — сказаў Андрэй Скабелка.

Пасля Касціцын усё ж з’явіўся, але ніяк не патлумачыў сваю адсутнасць.

Галоўны трэнер зборнай спадзяецца, што адсутнасць гэтага форварда не ўдарыць па камандзе. Пры гэтым ён адзначыў, што такія рашэнні заўсёды складана даюцца, але ў правільнасці сваіх дзеянняў не сумняецца.

Паводле парталу Goals.by, праблемы з дысцыплінай — хранічная хвароба Андрэя Касціцына. Прэтэнзіі да яго былі і ў “Манрэаль Канадзіенс”, і ў “Нэшвіл Прэдаторс”, калі ў самы разгар плэй-оф беларускі хакеіст моцна загуляў у рэстаране з расіянінам Аляксандрам Разгулавым. Абодвух у выніку вывелі са складу.

Дарэчы, 3 лютага спартсмену споўнілася 28 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі