Апошні дзень таргоў на дадатковай сесіі. Долар — 8790

Сёння адбыліся апошнія таргі на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы. Па невядомых прычынах таргі прайшлі са спазненнем у гадзіну, піша “Наша Ніва”.


Курс долара апусціўся на 100 рублёў і склаў 8790. Гэта ўсё адно вышэй за стартавыя лічбы месяц таму (тады было 8600). Расійскі рубль ацэнены ў 283 рублі (учора — 286). Еўра ж апусціўся усяго на 10 рублёў, да 12 610 рублёў.

 

Курсы ў абменніках нашмат ніжэйшыя. Напрыклад, выгадней за ўсё здаць даляры можна ў “ХоумКрэдытБанку” (па 8410 рублёў), а набыць — па 8650 (у “Беларусбанку” і іншых банках).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі