Армяніна не пусцілі ў Беларусь, бо ён у расійскім чорным спісе
Агарону Шагіняну, які ляцеў рэйсам Ерэван-Мінск, адмовілі ва ўездзе на падставе інфармацыі, якую падаў расійскі бок.
Пра гэта карэспандэнту PanARMENIAN.Net паведаміў сын Агарона Шагіняна Армен. Ён таксама дадаў, што акрамя бацькі не дазволілі ўезд у Беларусь таксама яшчэ некалькім людзям.
Паводле слоў Армена, яго бацька знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта, дзе чакае вынікаў запыту, накіраванага беларускімі памежнікамі ў Арменію. Ён таксама дадаў, што бацьку, які знаходзіцца ў мінскім аэрапорце ўжо больш за суткі, не даюць ні ежы, ні вады.
Што тычыцца вяртання на Радзіму, то, па словах Армена Шагіняна, беларускі бок адмаўляецца вяртаць бацьку за дзяржаўны кошт, а прапануе вярнуцца за свае грошы. Да таго ж бліжэйшы рэйс будзе толькі ў гэтую нядзелю.