Арыштаваны сын Курманбека Бакіева
Яго затрымалі 12 кастрычніка ў Лондане па запытах кіргізскіх і амерыканскіх уладаў.
Максім Бакіеў узначальваў Цэнтральнае агенцтва развіцця, інавацый і інвестыцый пры адміністрацыі свайго бацькі, экс-прэзідэнта Кыргызстану. З вясны 2010 года яго шукалі па лініі Інтэрпола па абвінавачанні ў карупцыі і адмыванні прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Кыргызстану, на сёння брытанскі бок разглядае пытанне аб экстрадыцыі Максіма Бакіева ў ЗША, бо паміж Кыргызстанам і Вялікабрытаніяй няма пагаднення аб экстрадыцыі. У Злучаных Штатах сын былога дыктатара можа атрымаць вялікі турэмны тэрмін, паведамляе БелаПАН.
Яго бацька Курманбек Бакіеў хаваецца ў Беларусі. Улады нашай краіны адмаўляюцца выдаць зрынутага прэзідэнта.