Астранаўт выклаў у Twitter фота Мінска, зробленае з космасу
Крыс Хэдфілд знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі са снежня і ад таго часу выкладае ў сваім мікраблогу здымкі нашай планеты.
"Поспех!", — напісаў канадзец увечары ў нядзелю. Ён адзначае, што на працягу шматлікіх месяцаў спрабавалі атрымаць выразны фотаздымак Мінска, "роднага горада Алега Навіцкага", але дагэтуль не атрымлівалася.
Нагадаем, 41-гадовы Алег Навіцкі, ураджэнец Чэрвеня, што на Міншчыне, знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі з кастрычніка 2012 года, займае пасаду бортінжынера. На Зямлю ён мусіць вярнуцца ў сакавіку 2013-га.
На здымку Юлія і Алег Навіцкія.
Фота — twitter.com, kp.by