Ажубаліс прапануе стварыць новы цэнтр беларускай апазіцыі?
Пра гэта кіраўнік літоўскай дыпламатыі заявіў у інтэрв'ю няўрадаваму цэнтру Cernegie Europe.
Аўдронюс Ажубаліс кажа, што стаміўся падтрымліваць беларускую апазіцыю. Па яго словах, якія цытуе выданне "Обзор", беларуская апазіцыя раз'яднаная, у яе няма ніякай выразнай лініі па падрыхтоўцы да наступных выбараў. Нядаўняе вызваленне з-за кратаў Саннікава і Бандарэнкі, кажа літоўскі міністр, нічога не азначае.
Па яго словах, каб дамагчыся змен ва ўсходніх суседзяў Еўрасаюза, "абсалютна неабходна мець Амерыку ў камандзе". На думку міністра, ва Усходняй Еўропе на карту пастаўленая дэмакратыя. Таму ён прапануе Еўрасаюзу разам з Амерыкай пачаць думаць пра пераходную раду для Беларусі. Ажубаліс мяркуе, што неабходна стварыць альтэрнатыўны цэнтр сілы.
Фота — aif.by