Бандарэнка — жонцы: Калі правакацыі працягнуцца, скончу жыццё самагубствам

Жонка Змітра Бандарэнкі Вольга распавяла журналістам пра тое, што ціск на яе мужа ўзмацняецца.

Вольга Бандарэнка: “Ён кажа некаторыя такія рэчы, ад якіх валасы дыбам устаюць. Кажа: “Воля, тут ціск такі, што настройвайся на тое, што я адсюль не выйду ніколі”. Зараз усё ідзе да таго, што ён рана ці позна трапіць у ШЫЗА. Ужо былі ўнутраныя правакацыі, і ён ужо быў на валасок ад ШЫЗА, яго туды ўжо накіроўвалі… Але пакуль што ён трымаецца. І кажа: “Калі будуць такія правакацыі працягвацца, я скончу жыццё самагубствам, бо іншага выйсця няма”.

На думку Вольгі Бандарэнкі, узмацненне ціску на яе мужа і іншых палітвязняў сведчыць пра тое, што ўлады гатовыя іх выпусціць. Маўляў, таму і ціснуць, што хочуць, каб вязні як мага хутчэй напісалі прашэнні аб памілаванні.

Тым часам стан здароўя Змітра Бандарэнкі застаецца цяжкім. Па словах жонкі, ад вялікай колькасці лекаў, якія неабходна было прымаць у звязку з язвай страўніка і аперацыяй на пазваночніку, у яго пачаліся праблемы з ціскам і забалелі ныркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі