Банкі: Валюту здаюць у 10 разоў больш, чым купляюць

110919 Nasta Obmen.mp3

Журналіст Еўрарадыё пастаяла ў чэргах мінскіх абменнікаў, каб даведацца, ці шмат людзі здаюць і купляюць валюты.

У абменніку Белаграпрамбанка перада мной чарга з усяго аднаго чалавека. Жанчына здае 200 долараў і 50 еўра. Долар сёння тут купляюць па 8 тысяч.


Еўрарадыё: Скажыце, у вас цяпер больш здаюць долары ці купляюць?
Белаграпрамбанк: Больш здаюць. Амаль ніхто не купляе.


У абменніку Беларусбанка на чыгуначным вакзале курс долара сёння 7900. І тут таксама валюту ў асноўным здаюць. Чарга – невялікая, чалавек шэсць, здаюць і долары, і расійскія рублі.


“У нашым абменніку больш здаюць валюту, чым купляюць, - кажа касірка Абсалютбанка, – за сёння суадносіны прыкладна дзесяць да аднаго”.


Цікава, што долары для абменнікаў на біржы банкі не купляюць. Хапае таго, што прыносяць людзі, - кажуць у адным з камерцыйных банкаў.


“Хапае таго, што здаюць. Самі пакуль не купляем”.


Людзі здаюць валюту ў абменнікі, і натуральна, што курс зніжаецца. Еўрарадыё прасачыла як змяняўся курс за гэты тыдзень па адным канкрэтным абменніку Банка ББМБ. Менавіта гэты банк 14 верасня ўсталяваў самы высокі курс пакупкі долара – 8900 (!) рублёў. Менш чым за тыдзень курс знізіўся на цэлую тысячу! Сёння за адзін долар у абменніках гэтага банку бяруць 7900 рублёў.


Як змяняўся курс долара ў Банку ББМБ:


14 верасня – 8900
15 верасня – 8250
16 верасня – 8250
17, 18 верасня – выходныя
19 верасня – 7900


Курс ў банку "Масква-Мінск":


Па дадзеных Нацбанка, 14 верасня банкі купілі ў насельніцтва 3,2 мільёны долараў, а прадалі 1,4 мільёны… У той самы дзень банкі купілі 400 тысяч еўра, а прадалі – 150… Таксама банкі набылі ў насельніцтва 31,7 мільёны расійскіх рублёў і прадалі – 7,4 мільёны.


На наступны дзень, 15 верасня, людзі здалі ў банкі 14,2 мільёны долараў, а купілі ўсяго 3,5 мільёны. У чатыры разы менш…


Нагадаю, на дадатковай сесіі БВФБ 19 верасня курс долара устанавіўся на ўзроўні 8460 рублёў. І знізіўся з апошняга разу на 20 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі