Барозу: Еўрасаюз мусіць стаць "дэмакратычнай федэрацыяй нацый"

Такое бачанне будучага ЕС агучыў 12 верасня кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. Ён выступаў з прамовай пра будучае Еўрасаюза на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.

"Гэта будзе саюз ў імя краін-сяброў, а не супраць краін-сяброў", — удакладніў кіраўнік Еўракамісіі. Барозу выступіў за ўзмацненне еўрапейскай інтэграцыі і пачатак этапу дэлегавання паўнамоцтваў нацыянальных урадаў краін ЕС Бруселю і Еўракамісіі. Дзеля гэтага Еўропе спатрэбіцца змена асноўных пагадненняў. Жазэ Мануэл Барозу спадзяецца, што іх падрыхтоўка будзе скончана да 2014 года, калі адбудуцца новыя выбары ў Еўрапарламент, інфармуе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі