БАТЭ вярнуў у каманду Сівакова, а Алексіяна адправіў у "Брэст"

Ён гуляў за БАТЭ ў 2005-2008 гадах, пасля выступаў за каманды Італіі, Польшчы і Бельгіі. Цяпер правы на Міхаіла Сівакова належаць бельгійскаму клубу "Зултэ-Варэгем".

А вось 21-гадовага абаронцу Кірыла Алексіяна БАТЭ да канца года аддаў у арэнду футбольнаму клубу "Брэст".

Нагадаем, што апошнім часам каманда Віктара Ганчарэнкі ўмацавалася паўабаронцам Аляксандрам Глебам і нападаючым Раманам Васілюком. БАТЭ чакаюць матчы плэй-оф кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць ізраільскага "Хапаэля" з горада Кір'ят-Шмона.

На здымку: Міхаіл Сівакоў змагаецца за мяч з гульцом мадрыдскага "Рэала" Габрыелем Хейнцэ. Мінск, 25 лістапада 2008 года. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі