БДУ пра ўказ Лукашэнкі: Льготы патрэбныя для ўдзельнікаў зборных
Пакуль незразумела, ці будзе эфектыўнай зніжка на адукацыю для топавых спартоўцаў.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб надаванні адукацыйнага прывілею заслужаным спартоўцам-прызёрам чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпіяды. Яны атрымалі 60-працэнтную зніжку на аплату за адукацыю.
Праўда, спартоўцы такога ўзроўню і так у пераважнай большасці навучаюцца ў прэстыжных ВНУ, пры гэтым на бюджэце. Ці прастымулюе новы указ наш вялікі спорт, Еўрарадыё пацікавілася меркаваннем на кафедры фізвыхавання БДУ.
“Вось гэтыя людзі, пра якіх вядзецца гаворка — гэта спартоўцы высокага класа, якія сфармаваліся, ― тлумачаць на кафедры. ― Гэта палова справы. Для большай карысці трэба, каб удзельнікі зборных каманд рэспублікі маглі карыстацца такой льготай. Іх вельмі няшмат. Але затое гэта рэзерв, які патрэбен для Беларусі на будучыню”.