"Беларусь-1" пакажа паўтор дакументальнага фільма пра Салея

Каб выправіць памылку, кіраўніцтва тэлеканала вырашыла паўтарыць фільм "Салей, якога мы не ведалі..." сёння пасля праграмы "Панарама" (прыблізна ў 21.40).

Нагадаем, Руслан Салей, капітан нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, 7 верасня 2011-га загінуў у авіякатастрофе разам з камандай "Лакаматыў" з Яраслаўля. Сёння на Маскоўскіх могілках сталіцы будзе адкрыты помнік хакеісту.

8 верасня ў Мінску на катку клуба "Юнацтва-Мінск" пройдзе таварыскі матч сталічнага "Юнацтва" са зборнай хакеістаў, якія ў розны час гулялі з Русланам Салеем. Між іншым, у паядынку возьмуць удзел браты Сяргей і Андрэй Касціцыны, Міхаіл Грабоўскі.

Фота — era.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі