Беларусь будуць зандзіраваць спадарожнікі і самалёты-беспілотнікі
Беларусь разглядае магчымасць стварэння сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з удзелам беспілотных лятальных апаратаў.
Як паведаміў РІА "Новости" галоўны інжынер НД РУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі Алег Сямёнаў, інфармацыі са спадарожнікаў недастаткова, бо большы перыяд часу Беларусь пакрытая аблокамі.
"Сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі мусіць быць комплекснай, шматузроўневай, апроч касмічнага сегмента, уключаць яшчэ і авіяцыйны", — сказаў Сямёнаў. Згодна з яго словамі, гаворка ідзе пра беспілотныя лятальныя апараты.
"Выкарыстоўваючы перавагі такой шматузроўневай сістэмы, мы зможам атрымліваць сапраўды аб'ектыўную інфармацыю і весці пастаянны маніторынг нашай тэрыторыі", — мяркуе Сямёнаў.