Беларусь і Расія патрэніруюць ядзерны ўдар па Варшаве
На сумесных ваенных вучэннях Беларусь і Расія будуць адпрацоўваць умоўную атаку з тэрыторыі Польшчы.
Каля польскай мяжы патрэніруюць прэвэнтыўны ядзерны ўдар па Варшаве. Пры гэтым, як піша газета Polska The Times, якую цытуе Радыё "Свабода", войскі NАТО будуць у Польшчы адпрацоўваць сцэнар абароны Эстоніі.
Нагадаем, што напружанасць у адносінах паміж Расіяй і NАТО расце ад пачатку года. Альянс рыхтуецца да ваенных манеўраў Steadfast Jazz 2013. Яны пройдуць на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі. У той жа час беларусы і расіяне пачнуць вучэнні "Захад-2013".
Расійскае міністэрства абароны дало зразумець, што яму не падабаецца ўсё большы ўдзел Польшчы ў НАТО.
Фота — belarmy.by