Беларус на грузавіку сутыкнуўся з літоўскім цягніком (фота)

Як паведамляе партал lrytas.lt, 55-гадовы Юры К. на грузавіку "Рэно" сутыкнуўся з хуткім цягніком Вільня-Клайпеда. Кіроўца загінуў на месцы. Супрацоўнікі пажарнай службы дасталі яго цела са скамечанай машыны. Сам аўтамабіль разляцеўся на тысячы малых частак.

Мяркуецца, што аслеплены сонцам беларус не заўважыў набліжэнне цягніка. Мажліва, ён слухаў музыку.

У цягніку ехалі 73 пасажыры. Ні яны, ні супрацоўнікі цягніка не пацярпелі.

Фота: lrytas.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі