Беларусь не будзе адклікаць свайго амбасадара з Кыргызстана

Як паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Беларусі ў каментары interfax.by, у Мінску спакойна глядзяць на гэтую сітуацыю.

Беларускі дыпламат кажа, што МЗС звярнуўся ў Генпракуратуру Беларусі на наступны дзень пасля атрымання кыргызсакй ноты, якая датычыць сітуацыі з Жаныбекам Бакіевым. Па словах чыноўніка МЗС, як толькі дыпламаты атрымаюць інфармацыю з Генпракуратуры і МУС, то адразу ж перададуць яе кыргызскаму боку.

Нагадаем, сёння стала вядома пра тое, што беларускую амбасаду ў Бішкеку закідалі камянямі.

Фота мітынгу каля беларускай амбасады — kg.akipress.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі