Беларусь падтрымлівае ваенную акцыю супраць Кадафі
Беларусь будзе строга кіравацца ўсімі палажэннямі прынятай ААН рэзалюцыі па Лівіі, якая прадугледжвае стварэнне беспалётнай зоны над краінай.
Пра гэта заявіў БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
"Беларусь разглядае Савет бяспекі ААН у якасці цэнтральнага элемента глабальнай сістэмы бяспекі. Ягоныя рашэнні абавязковыя для выканання ўсімі дзяржавамі ААН. Беларусь будзе строга кіравацца ўсімі палажэннямі гэтай рэзалюцыі", — падкрэсліў прадстаўнік беларускага МЗС.
"Абсалютна відавочна, што рэзалюцыя СБ ААН мае на мэце дээскалацыю канфлікту і абарону мірнага насельніцтва. Мы разлічваем, што любыя дзеянні дзяржаваў — сябраў ААН будуць адпавядаць гэтай галоўнай мэце", — сказаў Савіных.
Фота: lenta.ru