Беларусь не плаціла за электраэнергію і Украіне
Запазычанасць склала 35 млн долараў.
Такую лічбу называе Мінэнэрга Украіны, паведамляе АФН. Гаворка ідзе пра запазычанасць "Белэнэрга" перад украінскімі пастаўшчыкамі. Аплата за пастаўкі забяспечваецца гарантыямі беларускага ўрада.
У траўні энергахолдынг ДТЭК і дзяржкампанія "Укрінтэрэнэрга" спынілі экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за пазык. Нагадаем, што на гэтым тыдні з-за пазык нашай краіны электраэнэргію адключала і Расія.