Беларусаў заклікаюць запаліць знічы ў памяць паўстанцаў
Гэтак грамадскія арганізацыі прапануюць адзначыць Дзень герояў, які адзначаецца сёння.
27 лістапада ў вокнах беларусаў маюць з'явіцца свечкі ў гонар ваяроў Слуцкага збройнага чыну. Пад зваротам падпісаліся Алесь Краўцэвіч з "Беларускага гістарычнага таварыства", Алег Латышонак з "Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы" і Анатоль Міхнавец з "Беларускай нацыянальнай памяці".
Слуцкі збройны чын — такую назву атрымала паўстанне ў абарону незалежнасці Беларусі. Яно адбылося ў раёне Слуцку ў лістападзе-снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў войскам Чырвонай Арміі.
Фота — svaboda.org