Беларускія табурэтачнікі скончылі сваё падарожжа на мысе Горн (фота)
Праз год пасля пачатку вандроўкі зэдлік з беларускай кухні з мапай маршруту, што склаў больш за 10 тысяч км, знайшоў свой апошні прытулак у хвалях акіяну.
Каманда беларускіх табурэтачнікаў, якая мінулай вясной стартавала з Мінска, нарэшце дасягнула берага Ціхага акіяну. Зэдлік, які 4 красавіка 2010 года ўрачыста правозділі ў падарожжа на мінскай плошчы Якуба Коласа, застаўся стаяць у акіянскай вадзе — сімвалам беларускай культуры, якую хлопцы і дзяўчаты пранеслі праз дзесяткі амерыканскіх гарадоў і вёсак.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж табурэтачнікаў з мыса Горн: