КДБ Беларусі заяўляе, што не здымаў мінскую сустрэчу Удальцова з грузінамі

17 кастрычніка газета “Известия” са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Расіі Уладзіміра Маркіна напісала, што кампрамат на Удальцова збіраў беларускі КДБ. Але па словах кіраўніка Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандра Антановіча, беларускія спецслужбы не могуць нават пацвердзіць той факт, што расійскі апазіцыянер сустракаўся з грузінскімі “спонсарамі” ў Мінску.

Аляксандр Антановіч: “Інфармацыі, што менавіта гэтыя падзеі адбываліся ў Беларусі і канкрэтна ў Мінску, мы не маем. Што тычыцца таго, якім чынам здымалі, схаванай ці не схаванай камерай. Калі казаць прафесійнай мовай спецслужбаў, размова можа ісці, хутчэй, пра двурушніцтва ўдзельнікаў гэтай сустрэчы”.

Лідар “Левага фронту”, адзін з натхняльнікаў антыпуцінскіх пратэстаў Сяргей Удальцоў праходзіць па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў. Падставай для расследавання стаў дакументальны фільм тэлеканала НТВ “Анатомія пратэсту-2”, у якім сцвярджаецца, што апазіцыя рыхтуе дзяржаўны пераварот на замежныя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі