Беларускія біятланісты занялі восьмае месца ў змяшанай эстафеце
Яна прайшла сёння ў Фінляндыі, дзе стартаваў восьмы этап Кубка свету.
Першае месца — у Францыі, другое — ва Украіны, трэцяе — у Славакіі.
За нашу каманду выступалі Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава, Сяргей Новікаў і Яўген Абраменка. Яны скарысталі 10 дадатковых патронаў і адсталі ад пераможцы на 4 хвіліны 13 секундаў.