Беларускія палякі адзначылі Дзень польскага войска (фота)

Актывісты СПБ усклалі кветкі на 11 могілках у Малой і Вялікай Бераставіцы, Ваўкавыску, Мастах ды іншых мястэчках вобласці. На мемарыяльныя ўрачыстасці прыбыў прадстаўнік упраўлення справаў ветэранаў і рэпрэсаваных асобаў Яцэк Палянчык. З гэтай жа мэтай сёння ў Беларусь ехаў кіраўнік вядомай арганізацыі “Вспульнота польска” Логін Камалоўскі. Аднак яго беларускія памежнікі без тлумачэння прычынаў у краіну не пусцілі. 


Дзяржаўнае свята Узброеных сілаў Польшчы адзначаецца ў памяць аб перамозе над Чырвонай арміяй у бітве пад Варшавай у 1920 годзе. У гісторыю гэтая дата ўвайшла як “Цуд над Віслай”.

Старшыня таварыства польскіх ветэранаў пры СПБ Вераніка Себасцьяновіч, прадстаўнік упраўлення справаў ветэранаў і рэпрэсаваных асобаў Яцэк Палянчык, выканаўца абавязкаў старшыні СПБ Анжаліка Арэхва, генеральны консул у Гродне Анджэй Хадкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі