Беларусы на Chrysler Voyager патанулі ў ручаі пад Псковам
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 21 красавіка на 378-м кіламетры дарогі Санкт-Пецярбург — Невель у Бяжаніцкім раёне.
Як паведамляе сайт informpskov.ru, 27-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем — аўтамабіль перавярнуўся і выляцеў з дарогі ды патрапіў у ручай, які якраз разліўся. Кіроўца і 39-гадовы пасажыр патанулі.
Фота — bymedia.net