Беларусы трапілі ў тройку самых неэмацыйных народаў

Пра гэта сведчыць апытанне агенцыі Gallup, праведзенага ў 2009-2011 ў 150 краінах свету.

Сацыёлагаў цікавіў увесь спектр асноўных эмоцый ад задавальнення, смеху, радасці да гневу, страху, стрэсу, смутку і фізічнага болю. 36% сінгапурцаў і 60% адчувалі гэтыя эмоцыі цягам дня. На другім месцы па эмацыйнай беднасці — нашыя суседзі літоўцы побач з грузінамі (37%). Беларусы падзялілі трэцяе месца з расіянамі, казахамі, кіргізамі, украінцамі, а таксама Мадагаскарам і Непалам — 38% людзей у гэтых краінах адчуваюць спектр эмоцый.

У ліку самых эмацыйных краін — Сальвадор (57%), Бахрэйн (56%), Аман і Калумбія (55%), а таксама ЗША, Чылі, Коста-Рыка, Канада, Гватэмала, Балівія, Пэру і Нікарагуа.

Цікава, што эмацыйнасць не звязаная з фінансавым узроўнем і жыццёвым камфортам, зазначаюць даследчыкі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі