Беларусы Варшавы прывіталі Патрыярха Кірыла акцыяй (фота)

Удзел у ёй узялі актывісты “Еўрапейскай Беларусі”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ды іншых арганізацый.

Убачыць акцыю змаглі не толькі жыхары Варшавы, але і Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы Кірыл. Якраз у гэты час яго картэж праязджаў каля месца акцыі. Пабачыўшы аўтамабіль маскоўскага Патрыярха, беларусы пачалі скандаваць “Жыве Беларусь!”.

Нагадаем, што Патрыярх Кірыл у гэтыя дні здзяйсняе свой першы візіт у Польшчу. Раней кіраўнікі Рускай праваслаўнай царквы ніколі не наведвалі Польшчу з афіцыйнымі візітамі.

Варшавяне зацікаўлена фатаграфавалі картэж Патрыярха Кірыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі