“Белінвестбанк” забараніў сваім кліентам карыстацца банкаматамі за мяжой
З 5 верасня банк уводзіць поўную забарону за зняцце гатоўкі за мяжой са сваіх рублёвых картак.
Цяпер карткамі “Белінвестбанку” можна разлічвацца толькі безнаяўна — то бок, плаціць за тавары і паслугі праз тэрміналы. Але і тут ёсць даволі жорсткія абмежаванні. Так, па картцы Visa Platinum у бліжнім замежжы за суткі можна атаварыцца толькі на мільён рублёў, у дальнім замежжы — на паўтара мільёна. Падарункавыя карткі для безнаяўных плацяжоў увогуле заблакаваныя, па ўсіх астатніх карткавых прадуктах ліміты яшчэ больш жорсткія — 225 тысяч за суткі ў бліжнім замежжы і 450 тысяч у дальнім замежжы.
То бок, з Visa’й Platinum ад “Белінвестбанка” у Расіі, напрыклад, можна патраціць толькі крыху больш за 100 долараў за суткі.