"Белтрансгаз" прададуць толькі за танны расійскі газ
Пастаўка Беларусі газу па ўнутрырасійскіх коштах павінна быць абавязковай умовай продажу акцый "Белтрансгазу".
Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Як перадае БЕЛТА са словаў чыноўніка, дамова пра магчымы продаж "Газпраму" паловы акцый "Белтрансгазу" знаходзіцца практычна ў стоадсоткавай гатовасці.
Але Беларусь настойвае, каб канчатковы продаж "Белтрансгазу" быў звязаны з падпісаннем новага кантракту на пастаўку газу ў нашу краіну. Цяперашні кантракт сканчаецца сёлета 31 снежня. Цяпер абмяркоўваецца праект кантракту на 2012-2014 гады.