Бетоннаму баяністу каля чыгункі Мінск — Брэст памянялі штаны (фота)
Ён перастаў асацыявацца ў людзей з колерамі дзяржаўнага сцягу.
Раней штаны былі ярка-зялёныя, цяпер яны сінія. Верхняя частка вопраткі па-ранейшаму чырвоная, толькі менш інтэнсіўнага колеру. Баян з чырвона-зялёнага перафарбавалі ў чыста чырвоны.
Бетонны баяніст стаіць каля прыпынку Якаўчыцы Жабінкаўскага раёна.
Такім помнік быў раней...