Black Sabbath апублікавалі трэк-ліст будучага альбома
Пласцінка “13” будзе складацца з 8 кампазіцый.
Английская
рок-легенда, гурт Black Sabbath намераваецца
выпусціць яшчэ адзін альбом у сваёй гісторыі. У пацверджанне гэтага быў апублікаваны
трэк-ліст будучай пласцінкі пад назвай “13”.
Складацца
рэліз будзе з 8 кампазіцый.
Трэк-ліст:
1. End of the
Beginning
2. God is Dead?
3. Loner
4. Zeitgeist
5. Age of Reason
6. Live Forever
7. Damaged Soul
8. Dear Father.
Адна з іх пад тытулам
“God Is Dead?” будзе прэзентаваная ў
выглядзе сінгла ў канцы красавіка. А
яшчэ адну “End Of The Beginning” Black Sabbath прадставяць у фінальным
эпізодзе папулярнага тэлесерыялу “CSI: Crime Scene Investigation” 15
траўня, паведамляе New Musical Express.
Рэліз
самой пласцінкі намечаны на 11 чэрвеня.
“13” стане першым паўнафарматным
альбомам Black Sabbath за апошнія 35
гадоў. У запісе пласцінкі ўдзельнічалі прадстаўнікі арыгінальнага складу гурта —
Озі Осбарн, Тоні Аёмі і басіст Гізэр
Батлер (бас). Бубнач
Біл Уорд адмовіўся ад
супрацоўніцтва па фінансавых прычынах і яго месца ў студыі
заняў Брэд Уілкі з Rage Against The Machine.
Прадзюсаваннем
працы займаўся Рык Рубін.
У
падтрымку альбома Black Sabbath плануюць
зладзіць сусветны тур.
Фота: laweekly.com