Black Sabbath не выступілі ў Германіі з-за праблем Осбарна з голосам
Праўда, прэс-прадстаўнік гурта заявіў, што за здароўе Осбарна можна не хвалявацца.
Озі Осбарн быў вымушаны адмяніць канцэрт Black Sabbath у Германіі за некалькі хвілін да пачатку ў сувязі з праблемамі з голасам. Пра гэта піша сайт gigwise. Прэс-прадстаўнік гурта заявіў, што здароўе Осбарна, па сутнасці, выдатнае - у параўнанні з гітарыстам Тоні Аёмі - у якога знайшлі лімфому на ранняй стадыі. Але выступ так і не адбыўся.
Магчыма, прычынай адмены канцэрта стаў псіхалагічны стан музыкі, у сына якога напярэдадні быў выяўлены рассеяны склероз. Увогуле, рэюніян Black Sabbath ад самага пачатку суправаджаюць рознага кшталту праблемы - ад здароўя да фінансавых пытанняў. У прыватнасці, бубнача Біла Ўорда фактычна звольнілі за тое, што ён запатрабаваў больш грошай, чым яму прапанавалі.
Фота: www.humor.deport.ru