Большасць беларусаў атрымлівае ад 200 да 300 долараў
28,7% работнікаў зарабляюць ад 1 да 1,5 мільёна рублёў. А вось больш за 500 долараў маюць толькі 6,5% беларусаў.
Нацыянальны статыстычны камітэт правёў выбарачнае абследаванне ўсіх відаў арганізацый і палічыў там заробкі. Болей за ўсё людзей з прыбыткам у 200-300 долараў у горназдабываючай прамысловасці — 36,5%.
Самых бедных беларусаў, якія маюць заробак меншы за паўмільёна, 2,9%.