Брэйвік меў сувязі з падазраваным у здзяйсненні тэракта ў Мінску?
Нарвежац, нібыта, мог пазнаёміцца з Дзмітрыем Канавалавым у 2005 годзе, але гэта абсалютная фантастыка.
Паводле звестак выдання Life News, такую версію разглядаюць беларускія спецслужбы. Андэрс Брэйвік быў у Беларусі на пачатку 2005 года. КДБ цяпер нібыта правярае, ці няма сувязі паміж тэрактамі ў Беларусі і зверскай расправай над сотняй чалавек у Нарвегіі.
Нагадаем, што Брэйвік быў у Беларусі ў сакавіку 2005 года. Першыя выбухі, у якіх (паводле папярэдняй інфармацыі) вінавацяць Канавалава, адбыліся ў верасні таго года. Яны прагрымелі ў Віцебску, адкуль родам сам Дзмітры Канавалаў.
Супрацоўнікі КДБ спрабуюць высвятліць, ці быў Канавалаў у Мінску падчас прыезду Брэйвіка. Сяргея П., які сябраваў з віцяблянінам, распытвалі, ці згадваў Канавалаў пра сваіх замежных сяброў, адзначае Life News.
Прадстаўнікі КДБ афіцыйна не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Фота - Life News.